Новость

12 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды

17/ 03/ 2021

12 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2021.

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – гэта магчымасці і новыя ідэі, надзвычайныя думкi і вопыт, якія перадаюцца праз пакаленні. Праграма Алімпіяды традыцыйна ўключае конкурсы па падрыхтоўцы правапрымяняльнага акту, адказу на зварот грамадзяніна, праверку навыкаў праватворчай дзейнасці і навыкаў валодання прымірэнчымі працэдурамі, падрыхтоўку прэзентацыі пазіцыі ў судзе і прадстаўленне гэтай пазіцыі.

Сёлета ў вочным туры Алімпіяды прынялі ўдзел 39 індывідуальных канкурсантаў і 11 каманд, у фінал прайшлі 16 індывідуальных удзельнікаў і 6 каманд.

Прытрымліваючыся мэты падтрымкі таленавітых студэнтаў-юрыстаў у іх імкненні да развіцця, атрымання новых ведаў, вопыту і практычных навыкаў, SBH Law Offices традыцыйна выступіла ў якасці аднаго з партнёраў Алімпіяды.

У гэтым годзе партнёр SBH Law Offices Цімур Сысуеў уручыў спецыяльны прыз Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы, які падрыхтаваў каманду, што паказала лепшыя вынікі ў конкурсах судовага разбіральніцтва.

Віншуем усіх удзельнікаў Алімпіяды і жадаем ім прафесійных поспехаў!

12 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды
Новость

7 сен 2021

Обжалование решений МАРТ

12 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды
Новость

18 авг 2021

Команда SBH Law Offices сопроводила инвестиции в стартап VOCHI

12 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды
Новость

6 июл 2021

Анастасия Малахова награждена Почетной грамотой Минской областной коллегии адвокатов

12 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды
Новость

18 май 2021

Мы теперь в Telegram!